You are viewing [info]i_n_d_e_e_z's journal

INDEEZкий журнальчик Tarantino [entries|friends|calendar]
Александр Жданович ( Tarantino )

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

Бенька: “Я веру, што жыццё ў нейкай форме існуе на іншых планетах” (відэа, фота) [16 May 2012|12:10pm]

Бенька (кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба»)

Яна марыць пра татуіроўкі на вачах. Пра пазнакі, што ставяць на нас зоркі: мы глядзім на іх, а яны ўваходзяць у нас і, прапаліўшы наскрозь, пакідаюць адметныя сляды на сятчатцы. Яе зачароўвае Космас, але нашмат больш — людзі, якія глядзяць у тэлескоп. Бенька (кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба») і яе захапленне Космасам — мабыць, самая зачаравальная серыя праекту.



Фота і Відэарэпартаж
post comment

Vinsent: «Ні кроку, ні кроку, ні кроку…» (фотарэпартаж) [11 May 2012|01:20pm]

Vinsent
9 траўня Vinsent разам з музыкамі выступіў у «РЭ:Пабліку». Падчас канцэрту адбылася і прэзентацыя адмыслова падрыхтаванага кліпа на «Ні кроку назад», у якім умясціліся бадай усе асноўныя моманты з фільму «Вышэй за неба».
post comment

Зміцер Вайцюшкевіч: “Я гатую не рускі ці ўкраінскі, а менавіта беларускі боршч!” (фота, відэа) [11 May 2012|01:10pm]

Зміцер Вайцюшкевіч

Ён выдатна гатуе супы, а боршч у яго атрымліваецца такі чароўны, што не ўсялякая гаспадыня прыгатуе. Ці ведаў калісьці даўно дзесяцігадовы Зміцер Вайцюшкевіч, які ў пакаранне за правіннасць чысціў бульбу, што калі вырасце, ён усё роўна будзе чысціць бульбу, але захоплена і з любоўю?



Фота і Відэарэпартаж
post comment

Akute: “Мы гатовыя зняцца ў ролі саміх сябе і толькі ў Гая Рычы” (конкурс, відэа, фота) [07 May 2012|11:30am]


Akute, Раман Жыгараў
і Стас Мытнік

Яны ўпэўненыя, што калі дрэнна казаць пра фільмы Мікіты Міхалкова, то можна нарвацца на вялікія непрыемнасці: напрыклад, “заслужыць” адлучэнне ад праваслаўнай царквы. Зрэшты, адмаўляючы вялікаму рэжысёру здымацца ў працягу яго “Утомленных солнцем”, хлопцы з гурта Akute ведалі, чым рызыкуюць. І вось цяпер яны не разумеюць, як маліцца і хадзіць у царкву. Яны чакаюць нябеснай кары і званка ад Гая Рычы. У якім кіно зняліся б Раман Жыгараў і Стас Мытнік? Якое кіно любяць? А таксама конкурс з прызамі ад Akute і “Будзьма беларусамі!” у новай серыі праекту “Захапленні”.



Фота і Відэарэпартаж
post comment

Наста Някрасава: «Расказваць пра Беларусь — місія ўсіх, хто жыве за яе межамі» (фота, відэа) [07 May 2012|11:14am]

Наста Някрасава



Доўгі час Наста Някрасава марыла пра сустрэчу з гэтым чалавекам. Яна чула, што ён, як пустэльнік, пасяліўся дзесьці на хутары, жыве ў адзіноце, усё гэтак жа адданы сваёй справе: рэстаўруе музычныя інструменты, грае на іх пасярод паляны і час ад часу прымае сваіх вучняў. Якім жа было яе здзіўленне, калі «Будзьма» арганізавала доўгачаканую сустрэчу з гуру беларускай культуры, з Алесем Ласём — музыкам, які грае на неймавернай колькасці інструментаў, рэстаўратарам, мастаком, даследчыкам беларускай народнай музыкі.



Фота і Відэарэпартаж
post comment

Шлюбы. Шлюбны фатограф. [26 Apr 2012|11:07am]

Юлія

Болей фотакартачак

2 comments|post comment

“Рома, я хачу ад цябе дзяцей!” – Akute ў Мінску [26 Apr 2012|10:51am]

Akute
Гурт Akute прадставіў свой другі студыйны альбом “Не існуе” на вялікім сольным канцэрце ў мінскім Re:Public. Выступ атрымаўся вельмі душэўны, а падчас бісу музыкі пачулі нямала шчырых прызнанняў ад сваіх прыхільніц.
4 comments|post comment

“Няўжо мы не ўстанем з кален?” – :B:N: у Мінску (фотарэпартаж) [26 Apr 2012|10:49am]

:B:N:
“Няўжо мы не ўстанем з кален?” – :B:N: у Мінску
Гурт :B:N: даў рэдкі сольны канцэрт у беларускай сталіцы без падтрымкі сваіх паплечнікаў з IQ48, якіх у апошні момант папрасілі не выходзіць на сцэну.
post comment

Sang Sattawood і Clover Club: адзін канцэрт на дваіх [26 Apr 2012|10:47am]

Sang Sattawood
Дзве англамоўныя надзеі беларускай сцэны Sang Sattawood і Clover Club прадставілі свае дэбютныя альбомы на сумесным канцэрце ў клубе Re:Public.

post comment

Міхей Насарогаў: “Я надзвычай люблю бегаць, лежачы ў ванне” (фота, відэа) [25 Apr 2012|08:46pm]

Rocker Joker

Раніца выдалася шэрай, але па-свойму займальнай. Дзеці перасталі пісаць сачыненне. Прытуліўшыся да шыбаў, яны здзіўлена сачылі за школьным стадыёнам, дзе адбывалася неймавернае: два элегантна апранутыя джэнтльмены і сабака беглі дзясятае кола. Пры гэтым няспешна размаўлялі, а адзін нават курыў люльку. Зразумела, яны займаліся фізкультурай. Зразумела, гэта былі Міхей Насарогаў ды Макс Сіры. Rocker Joker, зразумела.


post comment

Свадебное фото [21 Apr 2012|09:26am]

Арцем і Юлія

 Болей фотакартачак 
post comment

Наста Шпакоўская: «Мы жывем шчасліва ў самым крутым сада-маза-доме Мінска» (фота, відэа) [20 Apr 2012|12:45pm]


Анастасія Шпакоўская, NAKA 
Прычым ніякіх намёкаў на вычварэнні. Ну, ці амаль ніякіх: яны абсалютна звычайныя людзі. Але здараецца, ім раптам захочацца закідонаў, і тады без бутэлькі шампанскага ўжо не абысціся. Яны напякуць бліноў, адкрыюць ікры, крышталь-срэбра — усё ў кошык для пікніка. Накрыюць на стол, будуць глядзець на горад з даху дома пад рэкламнай шыльдай МАЗа, дома, што ля Батанічнага сада. З даху дома «СадаМАЗа».



post comment

Hard Life – Heavy Music вяртаецца [17 Apr 2012|04:28pm]

STRAIGHT LAND

Фест Hard Life – Heavy Music вяртаецца.
13 красавіка ў клубе Re:Public адбыўся канцэрт-вяртанне беларускага метал-праекту Hard Life Heavy Music. У імпрэзе ўдзельнічалі як сапраўдныя ветэраны цяжкай беларускай сцэны, што адзначыліся ў свой час на фірмовых музычных складанках, так і таленавітыя маладыя гурты. Шкада толькі, што гэтае трохгадзіннае метал-шоу, якое афіша рэкламавала як грандыёзнае, прайшло ў амаль пустым клубе.

Фотарэпартаж
post comment

Noize MC як квінтэсенцыя постмадэрнізму (фотарэпартаж) [16 Apr 2012|03:00pm]

Noize MC

Феномен Noize MC у тым, што ён вялікі кампілятар, добры імправізатар, неймаверна актыўная, нават правакацыйная асоба. Падыход у яго чыста постмадэрнісцкі. Фактычна не прамаўляючы нічога новага, ён старое і чутае падпарадкоўвае сваёй канцэпцыі адмаўлення рэчаў і з’яваў, навязаных наваколлем… У Re:Public прайшла прэзентацыя “Нового альбома” расійскага выканаўцы.

Фотарэпартаж
post comment

Сяргей Пукст: «Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё» [16 Apr 2012|01:58pm]


Сяргей Пукст ("Захапленні") : «Часам хочацца вырвацца са стэрыльнага Мінска, каб пабачыць іншае жыццё» Фота, Відэа.
І справа зусім не ў карыснасці таго, што ты набываеш: візіт на «барахолку» — гэта хутчэй момант дакранання да жыцця, стыхійнага, неструктураванага, астраўкі якога ўсё радзей мільгаюць сярод бязрадасных пейзажаў Мінска. «Той факт, што такія месцы дагэтуль існуюць, — сам па сабе цуд!» — запэўнівае музыка Сяргей Пукст. І яму можна верыць, бо ён — сапраўдны знаўца і заўсёдны госць мінскага «Поля цудаў».




post comment

Vinsent: “Без спорту чалавек пакрыецца мохам ля свайго кампутара” (відэа, фота) [13 Apr 2012|12:23pm]

Vinsent

Лыжы, спорт — гэта здароўе, добры настрой, усё зразумела. Але ж патрэбны ідэйны падтэкст: які ж гэта лыжнік, калі ён безыдэйны, не бывае так! І ў пацверджанне гэтаму на лыжню выходзіць музыка Vinsent — само ўвасабленне эмацыйна-сэнсавай нагрузкі на працоўную плошчу лыжаў. Ён у вобразе савецкага лыжніка: шапка “СПОРТ”, палоскі на сінтэтычнай “майстарцы”, ён ужо амаль гатовы да ідэйнага забегу. Ён размінаецца…




post comment

Леанід Паўлёнак: «Лес можа даць больш, чым мы думаем» (фота, відэа) [09 Apr 2012|05:09pm]



Ён размаўляе з карчакамі і асабіста ведае ляснога ката. «Лёнік, Лёнік! — кажуць яму высахлыя дрэвы. — Не праходзь міма, вазьмі нас з сабой, мы такія старэнькія, але табе яшчэ спатрэбімся!» І Лёнік бярэ іх з сабой, пасяляе пад дахам свайго дома: радасныя карчы прыжываюцца і, ператвараючыся ў сталы, крэслы, вешалкі і нават дзіцячыя цацкі, застаюцца назаўжды.



Фота, відэарэпартаж
2 comments|post comment

Вася Абломаў: “Жыве Беларусь” – гэта як на рускую перакладаецца?” (фотарэпартаж) [09 Apr 2012|04:33pm]

Музычны герой рунэту і аўтар галоўнага рынгтону-2011 — песні “Еду в Магадан” — Васіль Абломаў упершыню выступіў у Мінску. Зорны растоўскі хлопeц выканаў усе свае хіты, а некаторыя нават двойчы, прэзентаваў новую песню і папрактыкаваўся ў беларускай мове. Вельмі хочацца спадзявацца, што праз поспехі ў галіне вывучэння братняй славянскай мовы дэбютны канцэрт Васі не стане “двайным” — першым і апошнім адразу…

Фотарэпартаж
post comment

Аляксандр Кулінковіч: «Дурням рэдка шанцуе. Асабліва ў рыбалцы» (відэа, фота) [09 Apr 2012|04:30pm]


Ніводны з іх не ўстане дзеля рыбалкі давідна. Нікога з іх зусім не цікавіць улоў. Але да рыбалкі яны ставяцца з павагай, лічаць яе ледзь не адзінай магчымасцю збегчы ад справаў і тэлефанаванняў. Вогнішча, сябры і зорнае неба — гэта спосаб забыцца. Апроч таго, рыбалка — вельмі важная падстава выпіць ці не пайсці на працу, лічаць Аляксандр Кулінковіч і Юры Навумаў, ідэйныя лідары гурта Neuro Dubel.






Фотарэпартаж
post comment

Sepultura: слэм на Вербніцу [09 Apr 2012|03:54pm]


Sepultura

7 красавіка клуб Re:Public прыняў сапраўдную легенду сусветнай метал-сцэны з Бразіліі – гурт Sepultura. Мінскі канцэрт стаў апошнім ва ўсходнееўрапейскім турнэ, прысвечаным рэлізу новага альбома Kairos. За некалькі дзён да імпрэзы высветлілася, што падтрымку на сцэне бразільцам зладзяць гурты IVORYGOD (Гомель) і Рикошет (Мінск).

Фотарэпартаж
2 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]